У гандлёвым цэнтры Palazzo адкрыўся другі прэміяльны Euroopt Prime (фота)

24.06.2021
У гандлёвым цэнтры Palazzo адкрыўся другі прэміяльны Euroopt Prime (фота)
Все рекламные возможности портала belretail.by

У гандлёвым цэнтры Palazzo на Ціміразева, 74а адкрыўся супермаркет Euroopt Prime. У другім супермаркеце гэтага фармату прадстаўлены пашыраны асартымент за кошт прэміяльных тавараў па традыцыйна нізкіх для сеткі цэнах.

У Euroopt Prime прадстаўлены ўсе групы прадуктаў харчавання і мноства прамтавараў — больш за 20 000 найменняў.

Навігацыя ў магазіне на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай. Для пакупнікоў паставілі 16 стацыянарных кас і 5 кас самаабслугоўвання. Працуе Euroopt Prime з 9.00 да 23.00. Паркінгам можна карыстацца бясплатна. Плошча гандлёвай залы — 2300 кв.м. Агульная плошча — 3300 кв.м.

Пакупнікам прапануюць хамон з Іспаніі — як у выглядзе цэлага кумпяка, так і нарэзаны. У мясным аддзеле таксама можна набыць і вытрыманы стейк — мяса, падрыхтаванае ў спецыяльных умовах. Кваліфікаваны спецыяліст дапаможа падабраць правільны кавалак мяса для любой стравы, а прадавец - прыгатуе з яго фарш.

У зоне рыбы і морапрадуктаў можна знайсці свежых сібаса і дараду, ўжо расфасаваныя мідыі, крэветкі і слімакі. Свежую рыбу пачысцяць на месцы.

Як заўседы багата прадстаўлена зона фрэш: Фрукты, гародніна і садавіна як беларускіх вытворцаў, так другіх краін, Азербайджан, Украіна, Узбекістан і інш.

У магазіне можна знайсці шмат далікатэсных сыроў з Францыі, Італіі, Польшчы. Шмат карыснай ежы ў аддзеле здаровага харчавання - ад правільных сняданкаў да альтэрнатыўнай гарбаты і кавы. Ёсць і прадукцыя для веганаў.

Прадугледжаны салат-бар і сушы-бар, а піцу можна замовіць з дапамогай спецыяльнага апарата: выбіраеш на маніторы, аплачваеш і бачыш, колькі часу засталося да гатоўнасці. Ёсць таксама кава-поінт з функцыяй аплаты на месцы, секцыя свежай выпечкі і кандытарскі аддзел з тартамі і пірожнымі.

Знайшлося месца і для кветкавага астраўка з букетамі і гаршковымі раслінамі. Фларыст збірае кампазіцыі пад заказ.

 «Мы рады прадставіць пакупнікам новы Euroopt Prime. З пашыраным выбарам звыклых і прэміяльных тавараў, зручнымі сэрвісамі і традыцыйна прыемнымі коштамі», - падкрэсліў кіраўнік прэс-службы гандлёвай сетк і«Еўраопт» Ягор Хрусталёў.

Гэта ўжо другі магазін «Еўраопт» фармату Prime ў сталіцы. Першы адкрыўся некалькі гадоў таму ў ГЗЦ Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў, 9.


Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: