Сетка аўтазаправачных комплексаў А-100 аднавіла візуальны стыль

11.10.2017
Сетка аўтазаправачных комплексаў А-100 аднавіла візуальны стыль
Все рекламные возможности портала belretail.by

У межах праекту быў распрацаваны брэндбук, у якім рэгламентуюцца правілы выкарыстання элементаў візуальнай ідэнтыфікацыі аўтазаправак. Асноўная мэта — узмацніць пазнавальнасць брэнда і палепшыць адстройку ад канкурэнтаў. Праект рэалізаваны агенцтвам Fabula Branding сумесна з кампаніяй «Никоинжиниринг».

У выніку аўдыту існуючага знешняга выгляду сеткі заправак было вырашына распрацаваць агульную зладжаную сістэму візуальных атрыбутаў і ліквідаваць існуючае на той момант рознагалоссе ў афармленні, якое размывала вобраз брэнда і пагаршала ягоную запамінальнасць.

Так, быў уніфікаваны лагатып, які ва ўзгаданы перыяд выкарыстоўваўся як у выглядзе ўжо вядомай кветкі герберы, так і ў сваім новым «геаметрычным» увасабленні. Пасля ліквідацыі шматлікіх рознастылёвых варыяцый графічны элемент набыў канкрэтныя пазнавальныя формы.

 А-100 аднавіла фірмовы стыль Фирменный стиль сети автозаправок А-100

Была распрацавана адзіная схема колераў. Дамінуючым колерам у афармленні АЗС, фірмовай атрыбутыкі і камунікацыйных пасланняў стаў прыязны аранжавы. Цёплы і яркі, ён добра перадае каштоўнасці і філасофію брэнда — кліентаарыентаванасць, уважлівасць, ветлівасць і энергічнасць. А стрыманы шэры дапамагае распавесці пра тэхналагічнасць сеткі.

 А-100 аднавіла фірмовы стыль Фирменный стиль сети автозаправок А-100

Замацаванне пэўнай схемы колераў за брэндам спрыяла ўсталяванню трывалай асацыятыўнай сувязі «аранжавы — гэта А-100», што палягчае ягоную ідэнтыфікацыю.

 А-100 аднавіла фірмовы стыль Фирменный стиль сети автозаправок А-100

Шматстаронкавы брэндбук падрабязна апісвае асаблівасці кожнага элемента айдентыкі і рэгламентуе ўсе варыянты іх выкарыстання: ад стандартаў афармлення сувенірнай і рэкламнай прадукцыі да правіл брэндзіравання памяшканняў, фірмовага аўтатранспарта і карпаратыўнага сайта.

Усяго было распрацавана больш за 200 пазіцый.

 А-100 аднавіла фірмовы стыль Фирменный стиль сети автозаправок А-100
 А-100 аднавіла фірмовы стыль Фирменный стиль сети автозаправок А-100
 А-100 аднавіла фірмовы стыль Фирменный стиль сети автозаправок А-100

Лагатып і архітэктурны стыль (фрызы, стэлы, навесы і іншыя архітэктурныя носьбіты) распрацаваны кампаніяй VDS.


Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: