Піваварная кампанія «Бабруйскі бровар» адрадзіла культавы Лебенбір — прэміяльны гатунак стане першым у будучай лінейцы спецыялітэтаў брэнда.
«Рэчыцкае Лебенбір» — гэта нефільтраваны лагер, натхнёны багатай гісторыяй нашай краіны і брэнда. Напой адрозніваецца насычаным соладава-хмелевым водарам з цытрусавымі і травяністымі адценнямі.
«Піва, у якім больш піва»
— Менавіта гэтую ідэю наша каманда ўзяла за аснову распрацоўкі абноўленага Лебенбір. Узнавіць легендарны гатунак нас натхнілі арыгінальныя традыцыі нацыянальнага піваварства, якія, у сукупнасці з магчымасцямі сучасных тэхналогій, могуць зайграць зусім новымі фарбамі. Новая версія Лебенбір — прадукт для беларускага рынку ў сваім родзе ўнікальны, — распавядае галоўны півавар «Бабруйскага бровара» Аляксей Маскаленка. — Гэта піва тыпу лагер мы зварылі на аснове ячменнага соладу з выкарыстаннем тэхналогіі халоднага ахмялення без фільтрацыі. Атрымаўся вельмі цікавы і самадастатковы гатунак бурштынавага колеру са шчыльнай тэкстурай, яркімі хмелевымі тонамі і аб'ёмным травяніста-соладавым водарам. Ноткі цытруса надаюць свежасці і робяць яго пітным. У той жа час, гатунак не падобны на звыклае нефільтраванае пшанічнае піва.
Упершыню Лебенбір з'явіўся ў канцы мінулага стагоддзя, таму стылістычна навінка адсылае не да сучаснасці, а да славутых традыцый Еўрапейскай Беларусі.
Існуе стэрэатып, што лагер — самае няхітрае піва, а часам лагерам памылкова называюць наогул любы светлы гатунак. Насамрэч, у гэтага тыпу піва мноства варыяцый, якія дастаткова складаныя з пункту гледжання вытворчасці. Асаблівасць нефільтраванага лагера — больш аб'ёмная палітра смаку і інтэнсіўны водар у параўнанні са сваім «класічным» братам.
— Ідэю вярнуць на рынак наш легендарны Лебенбір каманда выношвала некалькі гадоў. Чаму менавіта ён? Піва для нас — сапраўднае мастацтва і філасофія, мы імкнёмся радаваць спажыўцоў не толькі высокай якасцю, але і здзіўляць яркімі эмоцыямі. Лебенбір — менавіта такі гатунак. Балансуючы паміж эксперыментам і традыцыямі, ён прыйдзецца да смаку і аматарам незвычайных спалучэнняў і знатакам класікі, — адзначыла дырэктар па маркетынгу Святлана Валкавец.
Мацунак «Рэчыцкае Лебенбір» складае 4,9%, шчыльнасць — 11,5%, паказчык гаркаты — 14-18 IBU. Прадукт ужо можна знайсці на паліцах крам у шкляной бутэльцы 0,45 л, а ў хуткім часе таксама можна будзе пакаштаваць на разліў у сегменце HoReCa.