Але калі гэтыя гісторыі падаць пад «вострым соусам» цікавых коміксаў… Іх з захапленнем разглядаюць і дзеці, і дарослыя, бо факт ёсць факт – усе мы ў душы застаемся дзецьмі! І, хвілінку, гэта адбываецца паралельна з запраўкай, мыццём аўто, перакусам на запраўках А-100, дзе час ад часу мы бываем з нашымі дапытлівымі дзецьмі, якія часта патрабуюць да сябе, скажам так, «крыху больш увагі»!
Ведаючы пра гэта «крыху больш», кампанія А-100 паклапацілася пра сваіх любімых кліентаў – распрацавала серыю ўнікальных маляўнічых коміксаў, якія ўключылі ў сябе містыку, фантастыку, дэтэктыў, фэнтэзі, супергеройскую гісторыю. А яшчэ цікавасць падагравалася наяўнасцю купона на 40 літраў паліва, якія налічваліся на бірульку ў падарунак кліенту, які выканаў ўмовы акцыі.
Акрамя гэтага, была вытрымана адзіная стылістыка, ідэйна прывязаная да выпускаў. Была выпушчана серыя кубачкаў для кавы з любімымі персанажамі; унікальныя бургеры «Палiўны троль» і «Цмокiбургер», хот-дог «Холмс дог», «Палiўны дог» і «Супергеройскi», кава «Пуаро» і сіні чай «Ачан». Былі распрацаваны стыкеры для Telegram, AR-маска для Instagram , дзе падпісчыкам прапаноўвалася трапіць на старонкі комікса і атрымаць пацешнае прадказанне на дзень. Усё гэта надало яшчэ больш атмасфернасці праекту і дазволіла кожнаму з галавой акунуцца ў фантастычны свет паліўных троляў. Цікава ж пачынаць дзень з гумару, гэта задае настрой на ўвесь дзень!
Атрымалася выдатна! Пасля аналізу статыстычных дадзеных выявілася, што прырост актыўнай базы ўдзельнікаў праграмы лаяльнасці склаў 300 %! А гэта значыць, што падобныя праекты прыцягваюць увагу да кампаніі, стымулююць прыязджаць на А-100 не толькі заправіцца, але і каб трапіць у чарговую займальную прыгоду! Яшчэ і яшчэ!
Праект стаў удзельнікам міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат», у якім штогод прымаюць удзел прадстаўнікі больш за 30 краін, сярод якіх як буйныя міжнародныя і лакальныя рэкламадаўцы, так і выбітныя прадстаўнікі прафесійнай крэатыўнай супольнасці Еўропы. Праект атрымаў спецыяльны прыз ад DIGITAL, партнёра фестывалю, што азначае – кампанія А-100 рухаецца ў правільным накірунку! З новымі ўнікальнымі праектамі – насустрач сваім любімым кліентам!
Мы ўдзячны нашым кліентам за актыўны ўдзел у праекце, за станоўчыя водгукі і падзяку, гэта вельмі каштоўна для нас. Дзякуй!
Як выснова: калі праяўляць падчас працы «крыху больш»: удзелу, клопату і любові да кліентаў, аддача будзе імгненнай, а адносіны з часам ператворацца ў моцнае сяброўства! Любіце і шануйце сваіх кліентаў!
Ваша А-100.