У сетцы АЗС А-100 працягваецца акцыя-праект "А-100 Комікс". Гэта своеасаблівая гульня-квэст для пакупнікоў. Яна складаецца з пяці этапаў, галоўны прыз — 40 літраў паліва. Да 29 сакавіка праводзіцца други этап акцыі.
Згодна з умовамі гульні, па выніках кожнага этапа удзельнік атрымлівае лімітаваны часопіс з коміксамі і купоны са зніжкамі. Сабраная калекцыя з пяці выпускаў пацвердзіць, што ўсе ўмовы выкананы.
За куплю спецыяльных тавараў удзельнікі могуць назапашваць балы і абменьваць іх на карысныя падарункі — зручную сумку-халадзільнік, яркі дзіцячы парасон, ланч-бокс з героямі коміксу і іншае.
У цэлым гісторыя з коміксамі ўнікальная для беларускага рынку, асабліва ў паліўным сегменце. Кампанія, якая ў першую чаргу працуе з дарослай аўдыторыяй, удзяляе дастаткова вялікую ўвагу дзецям. Узаемадзеянне з кліентам будуецца так, каб цікава было ўсім.
Серыя коміксаў уключае ў сябе пяць гісторый, якія адбыліся на адной запраўцы. У кожным чарговым выпуску прадстаўлены свой жанр: містыка, фантастыка, дэтэктыў, фантазія, гісторыя пра супергероя.
Прычым цікавасць выклікаюць не толькі самі гісторыі і іх героі, да якіх складана не прывязацца: у кожным выпуску ёсць забаўкі для дзяцей і дарослых, а таксама адзін з пяці купонаў на 40 літраў паліва.
Таксама быў выпушчаны сцікерпак у Тэлеграме.
Акрамя таго, да акцыі прымеркавана новая серыя кававых кубачкаў, якія даўно сталі візітнай карткай А-100.
У мінулым годзе кампанія стала фіналістам прэстыжнай маркетынгавай прэміі Effie Awards Belarus,праект так і называўся — "Серыі кававых кубачкаў".
Стаць уладальнікамі коміксаў і галоўнага прыза змогуць выключна ўдзельнікі праграмы ўдзячнасці "Дзякуй".
У кампаніі ўпэўнены, што новая акцыя дапаможа не толькі разнастаіць прапановы для пастаянных кліентаў, але і далучыць новых.
Больш падрабязна з умовамі акцыі можна азнаёміцца на сайце сеткі сети АЗС А-100.