365 дзён на роднай мове: гісторыі, рэцэпты і гумар у юбілейным календары ад «Лідскага»

26.11.2025
365 дзён на роднай мове: гісторыі, рэцэпты і гумар у юбілейным календары ад «Лідскага»
Все рекламные возможности портала belretail.by

Да 150-годдзя завода кампанія "Лідскае піва" выпусціла лімітаваны настольны каляндар на беларускай мове. 365 дзён гісторый, матывацыі, унікальных рэцэптаў, лёгкага гумару і цяпла.

На старонках календара сабраны кароткія выказванні, добрыя назіранні, нечаканыя факты аб піваварстве, лёгкія жыццёвыя рэкамендацыі – ўсё па-беларуску. Кожны лісток прапануе новы эмацыйны акцэнт, здольны падсвятліць настрой дня.

 истории, рецепты и юмор в юбилейном календаре от «Лідскага»

Са студзеня па снежань падабраныя неардынарныя гастранамічныя ідэі: смелыя і нечаканыя спалучэнні смакаў, незвычайныя рэцэпты - ад рулькі і соусаў да бірамісу і марожанага на аснове піва. Па QR-кодзе можна адразу перайсці да відэа з пакрокавай падрыхтоўкай, паўтарыўшы яго дома. У выданне таксама ўвайшлі кактэйлі-фіналісты конкурсу Lidskae BeerMaster - аўтарскія рэцэпты для штодзённых маленькіх адкрыццяў.

 истории, рецепты и юмор в юбилейном календаре от «Лідскага»

Праца над праектам доўжылася больш за паўгода, ператварыўшыся ў карпатлівы шлях, які стаў часткай падрыхтоўкі да юбілейнага 2026 года. Гэта першая калабарацыя брэнда "Лідскае піва" з камандай Yearee, і першы падарункавы каляндар, які даступны шырокаму спажыўцу.

 истории, рецепты и юмор в юбилейном календаре от «Лідскага»

Аўтары распрацавалі незвычайную візуальную канцэпцыю: арыгінальныя ілюстрацыі ў спалучэнні з сучаснымі фатаграфіямі, многія з якіх створаны супрацоўнікамі кампаніі. Акрамя гэтага, у календары прадстаўлены гісторыі 13 работнікаў, чый асабісты ці прафесійны юбілей прыпадае на 2026 год, што робіць каляндар жывым сведчаннем гісторыі завода і яго людзей.

 истории, рецепты и юмор в юбилейном календаре от «Лідскага»

«Мы б хацелі, каб гэты настольны каляндар стаў часткай нечай раніцы, каб ён не проста нагадваў дату, а ствараў настрой на ўвесь дзень. Гэты збор цёплых дэталяў і думак, гісторый аб людзях і майстэрстве, загорнутых у сучасны падарункавы дызайн», – адзначаюць прадстаўнікі кампаніі «Лідскае піва».

У продаж паступіць усяго 600 экзэмпляраў, знайсці якія можна ў Музеi лідскага бровара (ААТ «Лідскае піва») або на сайце праекта Yearee.by. Дастаўка ажыццяўляецца практычна па ўсім свеце.


Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: