Сетка крам «5 элемент» запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

26.11.2020
Сетка крам «5 элемент» запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Все рекламные возможности портала belretail.by

26 лістапада адзначаецца 90-годдзе беларускага класіка, аўтара знаёмых кожнаму беларусу твораў, Уладзіміра Караткевіча. Да такой значнай падзеі «5 элемент» запусціў у продаж калекцыю сувеніраў з цытатамі Уладзіміра Сямёнавіча, а ў Воршы з’явіўся мурал з выявай аўтара.

 Сетка крам «5 элемент» запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
 Сетка крам «5 элемент» запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

У склад калекцыі уходзяць торба з тканіны, вокладка для пашпарта, нататнік, тэрмакубак і маскі. Сувеніры можна набыць у пяці крамах Мінска, а таксама на сайце 5element.by з дастаўкай у любую краму сеткі па ўсёй краіне.

“Мы вырашылі запусціць праект, таму як упэўненыя, што павага да роднай беларускай культуры – неад’емная частка нашага жыцця. Будучы бізнесам, які звязаны з тэхналагічным прагрэсам і сучаснымі інавацыямі, мы разумеем, што новыя адкрыцця заўсёды абапіраюцца на вопыт мінулага, асабліва культурнага. Запускаючы праект “Цытаты Караткевіча”, мы аддаем павагу таленту і творчасці Уладзіміра Караткевіча, яшчэ раз звяртаючы ўвагу на творы, якія знаёмыя кожнаму з нас з самай школы”. – паведаміў заснавальнік сеткі “5 элемент” Анрэй Балабін.

 Сетка крам «5 элемент» запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Акрамя калекцыі сувеніраў “5 элемент” запусціў анлайн-гульню “Спытай у класіка”. Кожны інтэрнэт-карыстальнік можа задаць пытанне і атрымаць адказ на яго адной з цытат Караткевіча. Каб даведацца, што вам адкажа класік, трэба наведацца на галоўную старонку сайта 5element.by і націснуть на банер праекту. Таксама атрымаць адказ ад Караткевіча можна, выкарастаўшы спецыяльную інста-маску. Карыстальнікі знойдуць яе на афіцыйнай старонцы сеткі “5 элемент” у інстаграм.

 Сетка крам «5 элемент» запусціла ў продаж калекцыю сувеніраў да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

А яшчэ да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча на радзіме аўтара, у Воршы, з’явіўся мурал з яго выявай. Малюнак упрыгожвае сцяну дома па вуліцы Жан-Поля Марата. Мурал – ніцыятыва заснавальніка сеткі “5 элемент” Андрэя Балабіна.

“Ворша – мой родны горад, таму ўдзел у захаванні яго гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны для мяне не толькі словы. У кожнага з нас свая Малая радзіма і ўнесці пасільны ўклад у развіццё месца, дзе нарадзіўся і вырас – абавязак кожнага беларуса”, – сказаў Андрэй Балабін.

Годам раней ён набыў дом Уладзіміра Караткевіча. У будучым на яго месцы з’явіцца музей і культурная прастора. Цікавы факт: акрамя самой выявы Караткевіча, на мурале ў Воршы размешчаны замалёўкі. Яны належаць пісьменніку і былі знойдзены на рукапісах аўтара ў доме яго дзяцінства. Гэты дом захоўвае ўспаміны пра значную працу аўтара. Менавіта ў ім  з’явіўся знакаміты твор “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Для спраўкі:

“5 элемент” – сетка крамаў электронікі і бытавой тэхнікі. Сёння па ўсёй Беларусі працуюць 70 рознічных крам у 40 гарадах, а таксама анлайн-крама 5element.by.

Уладзімір Караткевіч – беларускі пісьменнік, публіцыст, паэт, драматург, класік беларускай літаратуры. Аўтар твораў “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “ Чорны замак Альшанскі” і інш.

Сувеніры можна набыць у наступных крамах:

  • Greencity. Вул. Прытыцкага, 156
  • Dana mall. Вул. Мсціслаўца, 11
  • Карона-Замак. Пр-кт. Пераможцаў, 65
  • Галерэя-Мінск. Пр-кт. Пераможцаў, 9
  • ТЦ Карона-сіці, ул. Дзянісаўская, 8

Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: