З нагоды 140-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа выйшла лімітаваная лінейка дзіцячага пюрэ “Ложка в ладошке” ў спецыяльнай упакоўцы.
Акрамя партрэтаў на ўпакоўцы пюрэ ёсць таксама цытаты класікаў: «Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі» (Янка Купала), «Няхай надзея гарыць у сэрцы і мацнее» (Якуб Колас).
«Калі папрасіць дзяцей пералічыць беларускіх пісьменнікаў, яны абавязкова назавуць Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх творы, ідэі, вершаваныя радкі — назаўсёды ў нашых сэрцах», — каментуюць супрацоўнікі «Ложка в ладошке».
Нагадаем, што на мінулым тыдні сетка “Мегатоп” выпусціла капсульную калекцыю пад назвай KARATKIEVIČ, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу. Калекцыя складаецца з трох мадэляў мужчынскіх кедаў, кожная з іх прысвечана аднаму з герояў трох твораў пісьменніка.