Mark Formelle выпусціў калекцыю з цытатамі беларускіх класікаў

25.10.2023
Mark Formelle выпусціў калекцыю з цытатамі беларускіх класікаў
Все рекламные возможности портала belretail.by

Mark Formelle выпусціў літаратурную калекцыю адзення з бессмяротнымі цытатамі беларускіх класікаў пад назвай «Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух».

На футболкі і світшоты нанесены словы пісьменнікаў, а таксама атмасферныя малюнкі па матывах іх твораў. Новыя мадэлі арыентаваны на тых, хто ганарыцца багаццем нацыянальнай літаратуры.

Літаратурная калекцыя складаецца з жаночых, мужчынскіх і дзіцячых мадэляў. Сярод іх – футболкі, лонгслівы, худзі, світшоты і штаны. Усё адзенне пашытае з бавоўны прэміяльнай якасці ў розных памерах, у тым ліку plus-size.

 Mark Formelle выпусціў калекцыю з цытатамі беларускіх класікаў «Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух»

На адзенне нанесены словы класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Францыска Скарыны і Кузьмы Чорнага. Многія цытаты сталі хрэстаматыйнымі і знаёмыя кожнаму са школы. І яны чакана прысвечаны роднаму краю, караням, сэнсу жыцця і каханню.

Разам з фразамі на адзенні прысутнічаюць атмасферныя малюнкі, створаныя беларускімі дызайнерамі па матывах вядомых твораў. На мадэлях таксама можна знайсці нашыўкі з кароткімі філасофскімі выказваннямі пісьменнікаў.

 Mark Formelle выпусціў калекцыю з цытатамі беларускіх класікаў «Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух»

«Для нас гэта калекцыя асаблівая, бо паказвае, што мудрыя словы назаўжды застаецца модным і актуальным. Калі мы толькі працавалі над капсулай, то назвалі яе «замалёўкамі на палях». Тое і атрымалася – адзенне-замалёўка з філасофскім сэнсам наконт таго, хто мы і адкуль, чаму павінны шанаваць родны край і спадчыну. І вось цікава, што ўсё гэта напісалі класікі, якія жылі больш за 100 гадоў да нас. Але іх словы гучаць і сёння», – адзначаюць у Mark Formelle.

Літаратурная калекцыя ўжо паступіла ў продаж. Бессмяротныя цытаты можна прымерыць у магазінах Mark Formelle альбо заказаць бясплатную дастаўку на дом па ўсёй краіне.

Кніжная «капсула» стала працягам праекта Art U Wear. Раней Mark Formelle выпусціў сумесную калекцыю разам з Нацыянальным мастацкім музеем. На худзі і футболкі былі нанесены шэдэўры беларускага, рускага і еўрапейскага жывапісу.

 Mark Formelle выпусціў калекцыю з цытатамі беларускіх класікаў «Сэнс жыцця нашага – бесперапынны рух»

 


Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: