Лiдскiя бровары выпусцілі новы бельгійскі гатунак «ЛІДСКАЕ Kriek»

26.01.2017
Лiдскiя бровары выпусцілі новы бельгійскі гатунак «ЛІДСКАЕ Kriek»
Все рекламные возможности портала belretail.by

ААТ «Лідскае піва» прапанавала сваім спажвыўцам новы гатунак піва «ЛІДСКАЕ Kriek»  — фруктовы ламбік, які адносіцца да эксклюзіўных гатункаў бельгійскага піва. На паліцах гандлёвых кропак «ЛІДСКАЕ Kriek» з’явіцца 30 студзеня 2017 года.

Гэты фруктовы ламбік адносіцца да эксклюзіўных гатункаў бельгійскага піва. Упершыню гэта піва зварылі ў часы крыжовых паходаў. Адзін з крыжакоў дадаў у склад піва вішню. Смак і колер вішнёвага піва сталі нечаканасцю для ўсіх, хто яго пакаштаваў, гэты рэцэпт карыстаецца поспехам і сёння.

Лiдскiя бровары натхніліся прыкладам бельгійскіх калег і зварылі гатунак на аснове традыцыйнага светлага піва з даданнем натуральнага соку вішні — «ЛIДСКАЕ Kriek».

Новы гатунак мае чырвоны колер, прыемны саладкаваты смак, вішнёвы водар і лёгкую гарчынку ў паслясмаку. Піць «Kriek» пажадана, астудзіўшы яго да тэмпературы +5–+6°C.

Утрыманне алкаголю — 4,6%. Масавая доля сухіх рэчываў — 14%.

 ЛІДСКАЕ Kriek Лідскае піва» новы гатунак піва

Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: