«Жытняе» — новы паўцёмны гатунак жытнёвага піва ў рэтра-бутэльцы ад кампаніі «Лідскае піва».
Піва гатуецца па новым тэхналогіям з выкарыстаннем ячменнага і жытнёвага соладу. У смаку адчуваецца водар свежаспечанага жытняга хлеба і ўнікальнага збожжавага паху ў спалучэнні з прыемнымі хмелевымі нотамі. Валодае ўмеранай гаркатой і раскошнай шчыльнай пеністай шапкай.
Мацунак – 5 %. ЭПС – 11,6%.
Даступныя фарматы: шкляная бутэлька 0,5 л.