Аб гэтым кампанія паведаміла на сваім сайце. Заснавальнікі упэўнены, што да гэтага кроку іх прывялі усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол кампаніі.
“Нам цяжка пра гэта пісаць, але з сакавіка афлайн- і анлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін”. — гаварыцца ў звароце да пакупнікоў.
Кампанія больш не можа арэндаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў.
“На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае. Набываючы гэтыя электронныя тавары — вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі”.