Больш за 16 тысяч мабільных прылад будуць перададзены на перапрацоўку: вынікі ініцыятывы «Эка Двіж 2.0»

26.12.2024
Больш за 16 тысяч мабільных прылад будуць перададзены на перапрацоўку: вынікі ініцыятывы «Эка Двіж 2.0»
Все рекламные возможности портала belretail.by

Гэтай восенню А1 запусціў новы сезон ініцыятывы «Эка Двіж 2.0» і прапанаваў беларусам перадаць старыя мабільныя прылады для іх наступнай бяспечнай утылізацыі ў абмен на ўдзел у розыгрышы пяці новых Apple iPhone 15. З 11 лістапада па 15 снежня больш за тры тысячы чалавек прынеслі ў крамы кампаніі па ўсёй краіне больш за 16 тысяч непатрэбных гаджэтаў.

Паклапаціцца аб экалогіі і атрымаць шанс выйграць адзін з пяці новых смартфонаў мог кожны, хто зарэгістраваўся на сайце re.a1.by, здаў у любую краму А1 свае старыя мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, смарт-гадзіннікі ці электронныя кнігі і абмяняў іх на коды для ўдзелу ў розыгрышы.

Найбольшая колькасць прылад была сабрана ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Бабруйску. Па выніках розыгрышаў пяць шчасліўчыкаў з Рэчыцы, Мінска, Магілёва і Полацка сталі ўладальнікамі новых смартфонаў Apple iPhone 15. Вынікі розыгрышаў даступны на сайце экалагічнай ініцыятывы https://re.a1.by/.

Усе сабраныя прылады будуць перададзены кампаніяй А1 на бяспечную ўтылізацыю.

Незалежна ад тэрмінаў правядзення рэкламных мерапрыемстваў у крамах кампаніі на пастаянная аснове дзейнічае ўласная сістэма збору мабільных прылад у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG). А1 працягвае працаваць над тым, каб зрабіць навакольнае асяроддзе больш устойлівым для будучых пакаленняў.


Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: