Беларускія музыкі сталі мадэлямі фальклорна-феміннай калекцыі беларускага fashion-брэнда Kanva

02.11.2021
Беларускія музыкі сталі мадэлямі фальклорна-феміннай калекцыі беларускага fashion-брэнда Kanva
Все рекламные возможности портала belretail.by

Напярэдадні славянскага свята, Вялесавай ночы, беларускі fashion-брэнд Kanva выпусціў фальклорна-фемінную калекцыю, а яе мадэлямі пагадзіліся быць вядомыя ў Беларусі музыкі.

На сваёй старонцы ў Instagram аўтары паведамілі, што бога Вялеса называлі падземным багом, апекуном багацця, валадаром мудрасці, знаўцам чараў. Ён не толькі загадваў таемным святам памерлых, але ўпадабаў музыкам, паэтам, спявакам і ўсім творчым людзям.

«Зараз мы рухаемся ў бок цёмнай і таямнічай часткі году, у якой мяжа паміж светам і іншасветам размываецца. Надыходзіць час пераўвасабленняў, свабоды творчасьці, стварэнні новага, што адбіваецца на святах. Вялесава ноч распачынае, перагукаецца з Halloween і цягне за сабой памінальныя Дзяды і шалёныя Калядкі».

Праект стаў свайго роду візуальным расповедам пра музыкаў, якія маюць свой уласны голас.


Поделиться в социальных сетях:

Новости по теме: